БАТЭ сёння згуляе з ірландскім "Дандалкам"

2 Жніўня 2016

БАТЭ сёння правядзе матч у адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. Барысаўскі клуб згуляе з ірландскім "Дандалкам". Сустрэча ў Беларусі завяршылася мінімальнай перамогай нашых спартсменаў 1:0. Калі каманда Аляксандра Ермаковіча трапіць у наступны раўнд, то забяспечыць сабе ўдзел у групавым этапе Лігі Еўропы. Прамую трансляцыю матча "Дандалк" - БАТЭ глядзіце на "Беларусь 5" у 21:40.