БАТЭ сёння згуляе супраць ПСВ. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

29 августа 2018

Забіць мінімум двойчы і не прапусціць. Такая задача стаіць сёння перад барысаўскім БАТЭ. Чэмпіён Беларусі правядзе матч у адказ раўнда плэй-оф Лігі чэмпіёнаў супраць ПСВ. Першая сустрэча ў Барысаве тыдзень таму скончылася перавагай галандцаў - 3:2. Пераможца супрацьстаяння атрымае права згуляць у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Той, хто прайграе, адправіцца ў сезон Лігі Еўропы. Стартавы свісток сёння прагучыць а 10-ай гадзіне вечара. Прамая трансляцыя з Эйндхавена на тэлеканале "Беларусь 5". Адзначым, з гэтага сезона агляды ўсіх гульняў галоўнага турніру Старога Свету можна знайсці на нашым сайце tvr.by.