БАТЭ сёння правядзе заключны матч групы L у Лізе Еўропы

13 декабря 2018

Ці завершыцца футбольны сезон для беларускіх клубаў або падоўжыцца да лютага? БАТЭ сёння правядзе заключны матч групы L у Лізе Еўропы. Ён стане ключавым у турнірнай перспектыве барысаўскага клуба. Калі жоўта-сінія абгуляюць у гасцях грэчаскі ПАОК, то стануць удзельнікамі 1/16 фіналу. Праз траўмы на поле не выйдуць абаронцы Філіпенка і Мілуновіч, а таксама нападаючы Туомінен. "Беларусь 5" пакажа сустрэчу ў прамым эфіры. Пачатак трансляцыі з Грэцыі ў 20:45.