БАТЭ сёння на выездзе правядзе матч у адказ супраць фінскага ХІКа

1 августа 2018

Вяртанне ў строй пасля траўм Гардзейчука і Волкава, а таксама гатовасць гуляць на полі з сінтэтычным пакрыццём. БАТЭ сёння на выездзе правядзе матч у адказ другога раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў супраць фінскага ХІКа. Нагадаем, тыдзень таму ў Барысаве каманды згулялі ўнічыю 0:0. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца на "Беларусь 5" у 18:50.