БАТЭ з паражэння стартуе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

17 Ліпеня 2013

Напярэдадні ў першым паядынку другога кваліфікацыйнага раўнда барысаўчане на сваім полі ўступілі Шахцёру з Караганды 0:1. На пачатку другога тайма забіў Хіжнічэнка.


Гульня ў адказ пройдзе 23 ліпеня ў Казахстане. У выпадку няўдачы БАТЭ завершыць еўракубкавы сезон.