БАТЭ праводзіць заключны матч групы L у Лізе Еўропы. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5"

13 декабря 2018

Ці завершыцца футбольны сезон для беларускіх балельшчыкаў або прадоўжыцца як мінімум да лютага? У гэтыя хвіліны барысаўскі БАТЭ праводзіць заключны матч групы L у Лізе Еўропы. Каманда Аляксея Багі ў гасцях гуляе супраць грэчаскага ПАОКа. Прамую трансляцыю паядынку вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Першы тайм набліжаецца да завяршэння. Лік не адкрыты - 0:0. Калі жоўта-сінія абгуляюць ПАОК, то стануць удзельнікамі 1/16-й фіналу Лігі Еўропы. Калі сустрэча ў Салоніках завершыцца ўнічыю, то лёс другога месца ў квартэце L будзе цалкам залежаць ад выніку матча ў Будапешце, дзе венгерскі "Відзі" прымае лонданскі "Чэлсі".