БАТЭ правёў трэніроўку напярэдадні матча з "Арсеналам"

13 февраля 2019

Лонданскі "Арсенал" - у актыўным гульнявым тонусе, а барысаўскі БАТЭ толькі рыхтуецца да сезона. Аднак гэты фактар не стане ключавым у гульні 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы, лічыць настаўнік барысаўчан Аляксей Бага. Сёння чэмпіёны Беларусі правялі ў сталіцы перадгульнявую трэніроўку. У міжсезонне з Барысава з'ехала нямала гульцоў, якія ў апошнія гады лічыліся лідарамі. Бага адзначыў, што БАТЭ здольны дабівацца высокіх задач і гэтым складам. Асаблівай гульня стане для Аляксандра Глеба, які на пачатку кар'еры правёў некалькі выдатных сезонаў у складзе "Арсенала".

Першы матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы паміж БАТЭ і "Арсеналам" адбудзецца заўтра на "Барысаў-Арэне" ў 20:55. "Беларусь 5" пакажа сустрэчу ў прамым эфіры.