БАТЭ правёў першую трэніроўку з мячом у гэтым сезоне

20 января 2020
Жадаюць вярнуць чэмпіёнства. БАТЭ правёў першую трэніроўку з мячом у гэтым сезоне. У мінулым барысаўчане не прабіліся ў групавую стадыю еўракубкаў і саступілі нацыянальнае золата Брэсту. Занятак прайшоў на штучным полі ў Вяснянцы пад абаронай паветраапорнага будынка.  У суботу барысаўчане тут жа  правядуць спарынг з Віцебскам. Рэпартаж з трэніроўкі глядзіце заўтра ў праекце "Спорт-кадр" на "Беларусь 5".