БАТЭ супраць сербскай "Црвены Звезды" на "Беларусь 5" у 20:45

23 ноября 2017

Сённяшні паядынак пятага тура групавога этапу Лігі Еўропы стане вызначальным для БАТЭ. Барысаўчане згуляюць супраць сербскай "Црвены Звезды". Нас задаволіць толькі перамога. У турнірнай табліцы сербы з пяццю баламі займаюць другое месца. БАТЭ адстае на адно ачко. У Сербіі нашы футбалісты, нагадаем, згулялі ўнічыю 1:1. Прамую трансляцыю матча з Барысава будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Пачатак у 20:45.

Заключны матч групавога этапу БАТЭ правядзе на выездзе 7 снежня супраць "Арсенала".