БАТЭ супраць ХІКа на "Барысаў-Арэне". Трансляцыя на "Беларусь 5" у 19:50

25 июля 2018

Добрая збалансаваная гульня павінна прынесці БАТЭ перамогу ў першым матчы другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць фінскага ХІКа. Ён пройдзе сёння на "Барысаў-Арэне". Паводле слоў галоўнага трэнера Аляксея Багі, каманда не будзе рабіць стаўку на хуткі гол. У той жа час нельга забываць аб абароне, у апошніх пяці сустрэчах нацыянальнага першынства жоўта-сінія прапусцілі чатыры мячы, праўда, усе гэтыя сустрэчы выйгралі.

Такім чынам, прамую трансляцыю сустрэчы ў 19:50 пачне тэлеканал "Беларусь 5". Гульня ў адказ пройдзе 1 жніўня ў Фінляндыі.