БАТЭ супраць брэсцкага "Дынама" - хто возьме Кубак Беларусі па футболе?

24 мая 2020

Хто стане ўладальнікам Кубка Беларусі па футболе? 

На сталічным стадыёне "Дынама" сёння сустрэнуцца самы тытулаваны клуб краіны – БАТЭ - і дзеючы чэмпіён - брэсцкае "Дынама". Клубы адзін супраць аднаго гулялі 60 разоў. 42 перамогі на ліку БАТЭ. І толькі 11 - у брэсцкага "Дынама". Папярэдняя вочная сустрэча адбылася тры дні таму. У 10 туры чэмпіянату Беларусі па футболе БАТЭ быў мацнейшым за брастаўчан - 3:1.

БАТЭ - брэсцкае "Дынама" ў 17:00 на "Беларусь 5"

Пачатак фінальнага матча за кубак краіны ў 17:00. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5". Запуск гледачоў на стадыён "Дынама" запланаваны на 15:30. Фанатаў размесцяць у шахматным парадку.