БАТЭ супраць "Александрыі", 1:1

18 Жніўня 2017

З аптымальным складам, але без перамогі. БАТЭ правёў першы матч раўнда плэй-оф Лігі Еўропы супраць украінскай "Александрыі". Сустрэча прайшла на хатняй "Барысаў-Арэне". Лік адкрыў ужо на дзявятай хвіліне Мірка Іваніч. Нягледзячы на татальную перавагу, беларусы не ўсцерагліся ад прапушчанага гола. Парытэт аднавіў Яўген Банада. Фінальныя лічбы на табло - 1:1. Матч у адказ - 24 жніўня.