БАТЭ прабіўся ў плэй-оф футбольнай Лігі чэмпіёнаў

15 августа 2018

На сваім полі барысаўчане ўнічыю 1:1 згулялі з "Карабахам". На гол Мірка Іваніча госці адказалі ўдарам Мічэла. Але нашы хлопцы выйгралі выязны матч. Зараз сапернік для каманды Аляксея Багі - галандскі ПСВ. Незалежна ад зыходу гэтага паядынку БАТЭ гарантаваў сабе еўракубкавую восень. У выпадку перамогі нашы футбалісты прадоўжаць выступленне ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў, а калі прайграюць, іх чакае Ліга Еўропы.