БАТЭ пацярпеў паражэнне

19 августа 2013

БАТЭ пацярпеў паражэнне ад Гомеля ў цэнтральным матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У гасцях барысаўчане прайгралі з лікам 2:3. Вырашальны мяч на рахунку Янчанкі. Адрыў ад Шахцёра, які лідзіруе ў турнірнай табліцы, тым самым павялічыўся да чатырох ачкоў.


Мінскае Дынама, якое ідзе трэцім, на сваім полі перайграла Белшыну 2:0. Яшчэ адзін нядзельны паядынак завяршыўся з нічыйным лікам. Мірам 1:1 разышліся Тарпеда-Белаз і Нёман.