БАТЭ падае апеляцыю на рашэнне дысцыплінарнага камітэта Федэрацыі футбола

21 октября 2017

БАТЭ падае апеляцыю на рашэнне дысцыплінарнага камітэта Федэрацыі футбола, паведамляе "Прессбол". 23 верасня барысаўчане дома абгулялі "Слуцк" 6:0, а 13 кастрычніка атрымалі тэхнічнае паражэнне з-за таго, што заявілі на гульню варатара Сяргея Верамко, які своечасова не аплаціў штраф за дыскваліфікацыю. Прычым на поле галкіпер тады не выходзіў.

Свой паядынак 26-га тура барысаўчане правядуць у панядзелак у Магілёве. Напярэдадні "Гарадзея" ў Мінску разграміла "Крумкачоў" 3:0.