БАТЭ перамагае "Нёман" у цэнтральным паядынку 22 тура чэмпіянату краіны па футболе

24 августа 2020
БАТЭ перамагае "Нёман" у цэнтральным паядынку 22-га тура чэмпіянату краіны і такім чынам даганяе "Шахцёр" у турнірнай табліцы. Барысаўчане перамаглі дружыну Ігара Кавалевіча дзякуючы дакладным ударам Скавыша і Няхайчыка - 2:0. І ў "гарнякоў", і ў жоўта-сініх зараз па 43 балы. У "Нёмана" 38 ачкоў і адна гульня ў запасе. Крыху раней напярэдадні "Тарпеда" і "Мінск" згулялі ўнічыю 1:1. Уласна, як і "Славія" з "Віцебскам".