БАТЭ адправіўся ў Боснію і Герцагавіну, дзе правядзе першы матч 3-га кваліфікацыйнага раўнда ў Лізе Еўропы з камандай Сараева. Самалёт беларускай дружыны вылецеў сёння раніцай. У лазарэце ў БАТЭ застаўся толькі Ягор Філіпенка і Неманья Міліч. Антон Сарока трэніруецца па індывідуальнай праграме. Нагадаем, у сувязі з будучым супрацьстаяннем у трэцім раўндзе Лігі Еўропы федэрацыя футбола адобрыла пытанне аб пераносе паядынка "Дынама-Брэст" - БАТЭ з 17 жніўня на 25 верасня. Аляксей Бага з насцярожанасцю падыходзіць да бітвы з баснійскім клубам.
Паядынак “Сараева” - БАТЭ пройдзе заўтра ў Зеніцы, стадыёне “Біліна Поле”, які змяшчае 15600 гледачоў. Стартавы свісток прагучыць у 20:45 па мінскім часе.
БАТЭ адправіўся ў Боснію і Герцагавіну, дзе правядзе матч з камандай Сараева
7 августа 2019













