БАТЭ абгуляў ПАОК і трэці раз у гісторыі выйшаў у плэй-оф Лігі Еўропы

14 декабря 2018

Еўракубкам быць! Барысаўскі БАТЭ прабіўся ў плэй-оф Лігі Еўропы. Напярэдадні чэмпіён Беларусі перамог грэчаскі ПАОК з лікам 3:1 у гасцявым матчы 6-га тура групы "Эль". Максім Скавыш адкрыў лік на 18-ай хвіліне. За 3 хвіліны да перапынку грэкі парушылі правілы ў сваёй штрафной плошчы, і Мікалай Сігневіч рэалізаваў пенальці. Ён жа аформіў дубль у кампенсаваны час першага тайма. Барысаўчане з дзевяццю ачкамі з другога месца выйшлі з квартэта. Жараб'ёўка 1/16 фіналу Лігі Еўропы пройдзе ў панядзелак. Адзначым, што гэта трэці раз, калі БАТЭ выходзіць у плэй-оф турніру.