БАТЭ набірае максімальную колькасць ачкоў - 24 з 24 магчымых

24 мая 2018

Рэкорд наведвальнасці сезона, больш як 10000 гледачоў на "Трактары", перамога БАТЭ ў класіка і антырэкордная серыя Сяргея Гурэнкі. Галоўны трэнер "Дынама" ў супрацьстаянні з чэмпіёнамі Беларусі ў дзесяці матчах ні разу не змог выйграць і толькі два разы яго каманда дабілася нічыёй. Напярэдадні БАТЭ быў мацнейшы, 1:0.

Такім чынам барысаўчане набіраюць пасля васьмі тураў максімальную колькасць ачкоў - 24 з 24 магчымых. У 9-ым туры БАТЭ згуляе з "Іслаччу" 28 мая.