БАТЭ на групавым этапе Лігі чэмпіёнаў абгуляў італьянскую "Рому"

30 сентября 2015

Першая перамога на групавым этапе футбольнай Лігі чэмпіёнаў цяперашняга сезона! Барысаўскі БАТЭ ў другім туры на сваім полі прымаў італьянскую "Рому". Ужо праз паўгадзіны знакамітыя госці змушаныя былі дастаць з варот 3 мячы. Адкрыў лік Стасевіч, пасля 2 прыгожыя ўдары ўдаліся Піліпу Младзенавічу. У другой палове барысаўчане прытаміліся і прапусцілі двойчы: галы Жэрвінья і Тарасідыса вярнулі інтрыгу ў матчы. Але БАТЭ выстаяў, перамога 3:2.

Трэці матч групавога этапу Лігі чэмпіёнаў БАТЭ правядзе 20 кастрычніка зноў на "Барысаў-Арэне". У госці да чэмпіёна Беларусі прыедзе "Барселона", якая вырвала перамогу ў "Баера" 2:1. У групе з чатырма ачкамі лідзіруе іспанскі клуб. На другім месцы "Баер" і БАТЭ. У каманд па 3 балы.