БАТЭ можа забяспечыць сабе дзясяты тытул чэмпіёна Беларусі

3 ноября 2013

Жоўта-сінія апярэджваюць ідучы другім Шахцёр на восем ачкоў і сёння прымаюць гарнякоў у Барысаве. Перамога гарантуе камандзе Аляксандра Ермакавіча першае месца ўжо за тры туры да завяршэння чэмпіянату. Гульня пачнецца ў 18 гадзін і ў прамым эфіры будзе паказана на Беларусь 5. На Беларусь 2 запіс паядынку ў нуль гадзін пяць хвілін.