БАТЭ - аднаасобны лідар чэмпіянату Беларусі па футболе. Напярэдадні барысаўчане ў Слуцку разабраліся з "цукарнікамі", 3:1. А вось галоўны канкурэнт "жоўта-сініх" - "Шахцёр" - у Мазыры ўступіў "Славіі", 0:1 і зараз адстае ад БАТЭ на тры ачкі.
Пасля 24 тураў у першай тройцы трымаецца "Нёман". Блізкія да еўракубкавай зоны "Тарпеда-БелАЗ" і "Іслач", якая атрымала шостую перамогу запар.
У нядзелю "ваўкі" адолелі мінскае "Дынама", 2:1. Каманда Леаніда Кучука апусцілася ў другую палову табліцы. На дне "Смалявічы", "Белшына", "Гарадзея" і "Слуцк".
БАТЭ - лідар чэмпіянату Беларусі па футболе
21 сентября 2020













