БАТЭ рыхтуецца да трэцяга матча групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў

20 октября 2014

На Барысаў-Арэне жоўта-сінія заўтра згуляюць з данецкім Шахцёрам. Наша каманда выйдзе на поле без двух ключавых гульцоў. Што можа дапамагчы БАТЭ абгуляць адну з найбагацейшых каманд Усходняй Еўропы - рэпартаж Паўла Капуцкага.


13 бразільцаў, харват і ўкраінцы. Палова складу данецкага Шахцёра - гульцы з Паўднёвай Амерыкі. На думку многіх, гэтая лепшая палова каманды. Пяць гадоў таму Шахцёр выйграваў Лігу Еўропы. Праз два гады гарнякі дайшлі да 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Сёння ўкраінскі суперклуб па-ранейшаму вельмі моцны, хоць і вымушаны праводзіць еўракубкавыя паядынкі ў Львове.


Дзмітрый Паваразнюк, украінскі тэлежурналіст: Гэта вельмі вялікая праблема для Шахцёра. Яны фактычна не жывуць дома. Жывуць пастаянна ў гатэлях, у пераездах. Жывуць у Кіеве, ездзяць на матчы ў Львоў. Ёсць праблемы псіхалагічныя, многія бразільцы хочуць з'ехаць. На Лігу чэмпіёнаў гэтыя футбалісты настройваюцца вельмі моцна. Яны сябе хочуць прадаць. Ліга чэмпіёнаў, калі ўвесь свет глядзіць матч. Яны сябе прадаюць.


Супраць Шахцёра дакладна не згуляюць абаронца Ягор Філіпенка і нападаючы Віталь Радзівонаў. Для БАТЭ гэта ключавыя фігуры. Але іх ёсць кім замяніць. Пераможная серыя барысаўчан ужо налічвае тры матчы. Адзін з іх у Лізе чэмпіёнаў. У Барысаве ўпаў іспанскі Атлетык, 2:1.


Каля кас Барысаў-Арэны зусім няма людзей. Хоць, дзіўная справа, за дзень да матча Лігі чэмпіёнаў білеты па-ранейшаму ў продажы. Днём заставалася каля тысячы квіткоў. Гэта тыя месцы, ад якіх адмовілася УЕФА і тыя, якія не спатрэбіліся балельшчыкам данецкага Шахцёра.


Аляксандр Ермаковіч за некалькі хвілін да перадматчавай прэс-канферэнцыі аглядае газон Барысаў-Арэны. Разам з ім паўабаронца Аляксандр Карніцкі. Для гэтай пары года поле ў нармальным стане, праз 15 хвілін скажа трэнер. Неідэальны газон, магчыма, нам нават на руку.


У табліцы групы H БАТЭ пасля двух тураў пакуль на другім месцы, які дазваляе кваліфікавацца ў плэй-оф. Вышэй толькі Порту. Шахцёр адстае ад барысаўчан на 1 бал, Атлетык - на 2.


Аляксандр Ермаковіч, галоўны трэнер ФК БАТЭ, Барысаў: Барацьба ўся наперадзе. Сёння ты другі. Пасля заўтрашняга тура ўсё можа кардынальна памяняцца. Зараз надаваць гэтаму значэння не варта. Куды важней, каб табліца такой была ў канцы групавога этапу.


Такім чынам, матч БАТЭ - Шахцёр заўтра на Барысаў-Арэне. Пачатак у 21:45. Прамая трансляцыя на Беларусь 2. Паслугі тэлеканала не спатрэбяцца толькі ў тым выпадку, калі вы будзеце на Барысаў-Арэне.


Андрэй Вашкевіч, прэс-аташэ ФК БАТЭ, Барысаў: Дзякуй Беларускай чыгунцы. Чарговы раз нам пайшлі насустрач, арганізавалі дадатковы электрацягнік. Ён у 00:10 адыдзе ад станцыі Барысаў.