БАТЭ - Дынама. Лік 0:0

23 сентября 2014
Лепшыя футбольныя каманды Беларусі - БАТЭ і Дынама - пасля правальнага старту на еўраарэне сышліся ў чэмпіянаце краіны і пераможца не выявілі. На Барысаў-Арэне нікому забіць так і не ўдалося - 0:0. Барысаўчане па-ранейшаму апярэджваюць мінчан на тры ачкі. Нагадаем, на мінулым тыдні БАТЭ саступіў Порту 0:6, а Дынама прайграла ПАОКу 1:6.