БАТЭ змагаецца за выхад у плэй-оф Лігі Еўропы

29 ноября 2018

БАТЭ змагаецца за выхад у плэй-оф Лігі Еўропы. Сапернік -венгерскі "Відзі". Прамую трансляцыю, нагадаем, вядзе тэлеканал "Беларусь 5". За ходам падзей на полі ўважліва сочыць наш карэспандэнт Павел Капуцкі (прамое ўключэнне).

Скончыўся першы тайм, лік 1:0 на карысць БАТЭ. Усе чакалі, што БАТЭ пойдзе ў атаку. І стартавы склад гэта пацвердзіў. Галоўны трэнер гаспадароў Аляксей Бага выпусціў з першых хвілін двух галоўных стваральнікаў - Аляксандра Глеба і Мірка Іваніча.

Ужо на трэцяй хвіліне ў выдатнай пазіцыі апынуўся наш адзіны форвард Мікалай Сігневіч. Біў у далёкі вугал - не хапіла некалькі сантыметраў. Штанга! На сёмай хвіліне мяч ізноў ледзь не ўляцеў у сетку гасцей. Пад ціскам "Відзі" ледзь не арганізаваў аўтагол. А ў сярэдзіне тайма БАТЭ ўсё-такі павёў у ліку. Ігар Стасевіч падае вуглавы, Мікалай Сігневіч галавой адпраўляе круглага ў сетку! Потым быў момант і ў "Відзі". Са штрафнога нашу каманду выратаваў варатар Шчарбіцкі.

А вось што гаварыў напярэдадні сустрэчы галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага (відэа).

Словы Аляксея Багі не пустыя. Роўна тры тыдні таму БАТЭ прымаў тут "Чэлсі", і тады лонданцы ледзь унеслі ногі з Барысава. 1:0 на карысць англічан, але па галявых момантах беларускі клуб гранда перасягнуў.

Але галоўным або, правільней сказаць, чарговым доказам класа БАТЭ стане выхад у вясновую стадыю Лігі Еўропы. А для гэтага трэба абавязкова абгуляць сёння "Відзі". Наперадзе другі тайм, прамая трансляцыя на "Беларусь 5".