Безгалевая нічыя пасля першага тайма не прынесла станоўчага выніку БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў. Ужо спачатку другой паловы сустрэчы "Барселона" адкрывае лік сваім галам. Жоўта-сінія прапусцілі атаку, якую завяршыў Іван Ракіцін. Пазней - зноў харвацкі паўабаронца "Барселоны" робіць лік канчатковым, 2-0. Варта адзначыць, што і ў БАТЭ былі добрыя моманты. Напрыклад, сольны праход па левым флангу абаронцы Неманья Мілуновіча мог завяршыцца голам. БАТЭ прайгравае, аднак сітуацыя ў турнірнай табліцы, а менавіта - трэцяе месца - пакідае беларускаму чэмпіёну нядрэнныя шанцы на выхад у плэй-оф як мінімум Лігі Еўропы.
Наступны матч у БАТЭ таксама супраць "Барселоны". Беларускія футбалісты выйдуць на газон легендарнай арэны "Камп Ноу" 4 лістапада.













