БАТЭ - "Арсенал" у чацвер у 20:00 на тэлеканале "Беларусь 5"

25 сентября 2017

Паляк Даніэль Стэфанскі - галоўны арбітр матча другога тура групавога этапу Лігі Еўропы: БАТЭ - "Арсенал". Дапамагаць галоўнаму суддзі на лініях будуць Марчын Боняк і Давід Голіс. Сустрэча на "Барысаў-Арэне" пройдзе ў найбліжэйшы чацвер. Пачатак у 20 гадзін. Прамую трансляцыю будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".