"Басконія" - апошні ўдзельнік плэй-оф баскетбольнай Еўралігі

30 марта 2018

У заключным паядынку рэгулярнага чэмпіянату іспанскі клуб адолеў "Макабі" з Тэль-Авіва нашага Арцёма Парахоўскага 83:72. За 15 хвілін, праведзеных на пляцоўцы, беларускі цэнтравы набраў 12 ачкоў. "Макабі" застаецца на непраходным дзявятым радку.