Баскетбольны эксперт Уладзімір Гомельскі даў інтэрв'ю Агенцтву тэленавін

31 октября 2019

20 гадоў беларускі баскетбол не рыхтуе гульцоў высокага класа. І профільнай федэрацыі неабходна зрабіць акцэнт на папулярызацыі віду спорту, перш за ўсё. Такога меркавання прытрымліваецца знакаміты баскетбольны эксперт Уладзімір Гомельскі, які даў інтэрв'ю Агенцтву тэленавін. Падрабязнасці сёння ў праграме "Дзень спорту" ў рамках "Панарамы".