Баскетбольныя баталіі даўжынёй у 180 матчаў

20 октября 2015

Сёння ў сталіцы шосты раз адкрылі першынство сярод студэнцкіх каманд. У лізе - 14 ВНУ, якія прадстаўлены мужчынскай і жаночай зборнымі. Слэмданкі, дакладныя серыі з трохачковай пазіцыі, і віртуозны дрыблінг. Нягледзячы на тое, што мячом валодаюць не прафесіяналы, матчы багаты на яркія і напружаныя моманты. Дарэчы, першы гульнявы дзень пачалі дружыны ўніверсітэтаў фізічнай культуры і інфарматыкі і радыёэлектронікі.

Па выніках мінулага года каманды размясціліся ў двух дывізіёнах. Да красавіка дружыны сустракаюцца падчас баскетбольнага першынства. 4 каманды, што бліскуча правялі сезон студэнцкай лігі, выходзяць у фінал і змагаюцца за чэмпіёнскі трафей.