З пятой спробы ў новым сезоне баскетбалісты сталічных "Цмокаў" усё ж атрымліваюць перамогу, прычым больш чым упэўненую. У еўрапейскім Кубку ФІБА "драконы" прымалі славацкі "Камарна" - пасля першай паловы гульні мінчане вялі +21, выніковыя ж лічбы на табло 98 - 67 на карысць "Цмокаў". Энтані Хіліярд ізноў самы лепшы на пляцоўцы ў актыве абаронцы ўзрушаючы 31 бал і ўражлівыя дзевяць падбораў.
Наступны паядынак беларускі клуб правядзе таксама ў Еўракубку і таксама на "Мінск-Арэне" - 24 лістапада супраць балгарскага "Рыльскі Спортыст".













