Баскетбалісткі мінскага "Гарызонта" пацярпелі разгромнае паражэнне ад рыжскай каманды ТТТ

31 марта 2017

Баскетбалісткі мінскага "Гарызонта" пацярпелі разгромнае паражэнне ад мінулагодняга чэмпіёна рыжскай каманды ТТТ у матчы 1\4 фіналу Усходне-еўрапейскай лігі. Фінал васьмі праходзіць у славацкім Кошыцэ. Нашы баскетбалісткі прайгралі ва ўсіх чатырох чвэрцях, агульны лік 42-84.