Новыя гарызонты адкрыліся сёння перад камандай "Гарызонт" - уладальнікам жаночага Кубка Беларусі - 2020 па баскетболе. Дзяўчаты з цэнтральнага рэгіёна ў фінале спаборніцтваў перайгралі "Цмокі-БДУ". Сёння дружыну Наталлі Трафімай з перамогай павіншаваў губернатар цэнтральнага рэгіёна Аляксандр Турчын. Урачыстая цырымонія прайшла ў старажытным Нясвіжы, а перад ёй баскетбалісткам правялі экскурсію па гістарычнай каштоўнасці Беларусі - Нясвіжскім замку, многія спартсменкі тут упершыню.
Сёлета жаночаму баскетбольнаму клубу 10 гадоў. "Гарызонт" - трохразовы чэмпіён краіны і пяціразовы ўладальнік Кубка Беларусі. Тройчы выходзіў і ў стадыю плэй-оф Еўракубка. І ўжо ў гэту нядзелю чарговае выступленне каманды на сталічнай пляцоўцы.
Баскетбалісткі "Гарызонта" прымаюць віншаванні з заваяваннем Кубка Беларусі
2 октября 2020













