Баскетбол. Адзіная ліга ВТБ. УНІКС (Казань) - "Цмокi-Мiнск" у 18:00 на "Беларусь 5"

4 февраля 2018

Баскетбалістам сталічных "Цмокаў" сёння трэба вытрымаць экзамен у супрацьстаянні з лідарам рэгулярнага сезона Адзінай лігі ВТБ “Уніксам". Паядынак пройдзе ў Казані і стартуе ў 18:00. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5". Адзначым, мінчане пакуль займаюць сёмае месца ў лізе, якое дазваляе згуляць у плэй-оф. "Унікс" не прайграе ўжо на працягу пяці матчаў запар у турніры.