Бадмінтаністкi Зайцава і Чарняўская не адолелі тандэм з Германіі

24 июня 2015

На першых Еўрапейскіх гульнях у Баку ў групавым раўндзе ў парным разрадзе  беларускі дуэт бадмінтаністак Алеся Зайцава і Анастасія Чарняўская не змаглі адолець тандэм з Германіі Бот - Карнат 2:0 і скончылі выступленні. У адзіночным разрадзе ў гэтым відзе спорту ў мужчын за Беларусь яшчэ выступіць Уладзіславаў Кушнір, у жанчын - Алеся Зайцава. Паядынкі пройдуць сёння.