Азаранка саступае Серэне Уільямс, Сасновіч пакідае спаборніцтвы, Сабаленка працягвае барацьбу

9 марта 2019

Бітва экс-першых ракетак свету завяршаецца не на карысць беларускі. Вікторыя Азаранка ў другім крузе турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Індыян-Уэлсе саступае гаспадыні кортаў  Серэне Уільямс.  Супрацьстаянне з гучнай афішай завяршылася ў двух сэтах - 5:7, 3:6. 



Пакідае спаборніцтвы і Аляксандра Сасновіч. Другая ракетка Беларусі ва ўпартым супрацьстаянні прайгравае Кацярыне Казловай з Украіны:  4:6, 6:2, 0:6.  Найбліжэйшай ноччу свой стартавы матч правядзе Арына Сабаленка. 9-ты нумар сусветнага рэйтынгу будзе супрацьстаяць аўстралійцы Айле Тамляновіч.  Сустрэча пачнецца не раней за 22 гадзіны. 



Працягвае барацьбу Сабаленка і ў парным разрадзе, дзе з бельгійкай Элізе Мерценс заўтра паспрачаецца за выхад у чвэрцьфінал. А вось Лідзія Марозава і японка Шука Ааяма не змаглі прабіцца ў 1/8-ю фіналу, у двух сэтах саступіўшы тайваньскаму тандэму Хао Чын Чань - Ю Чань - 2:6, 3:6.