Азаранка згуляе супраць іспанкі Марыі-Тэрэзы Тора-Флор

22 мая 2015

На старце Ралан Гарос Вікторыя Азаранка згуляе супраць прадстаўніцы другой сотні рэйтынгу іспанкі Марыі-Тэрэзы Тора-Флор. Са сваёй суперніцай цяпер 27-я ракетка свету пакуль не гуляла. У тым выпадку, калі Азаранка паспяхова пераадолее два кругі турніру Вялікага шлема, у трэцім беларуска згуляе з Серэнай Уільямс. Праўда, калі і сама амерыканка выйграе абодва папярэднія матчы.