Азаранка і Сабаленка сёння згуляюць у фінале парнага разраду на турніры ў Берліне

20 июня 2021

Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка зусім хутка будуць змагацца за трафей на турніры серыі WTA ў Берліне ў парным разрадзе. У саперніцах у беларускага дуэта першыя сеяныя - амерыканка Ніколь Мелічар і нідэрландка Дэмі Схюрс. У 13 гадзін прамая трансляцыя фінальнага паядынку пачнецца на "Беларусь 5".