Азаранка і Сабаленка зрабілі крок у наступны круг "Ралан Гарос"

28 Мая 2019
Пераможныя навіны  прыйшлі сёння  з французскіх кортаў  турніру Вялікага шлема "Ралан Гарос". Крок у наступны круг зрабілі абедзве беларускі - Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка. Экс  першая ракетка свету ў супрацьстаянні, якое доўжылася амаль дзве гадзіны, перамагла чэмпіёнку турніру двухгадовай даўнасці Алену Астапенку 6:4, 7:6. Першая ракетка Беларусі Арына Сабаленка ўзяла верх над 41-м нумарам сусветнага рэйтынгу Дамінікай Цыбулкавай 7:5, 6:1. На пасляматчавай прэс-канферэнцыі журналісты адзначылі прарыў Вікторыі Азаранкі ў яе гульні.

У наступным крузе Азаранка сустрэнецца з першай ракеткай свету японкай Наомі Осакай. А Сабаленка трэба  будзе згуляць супраць Аманды Анісімавай. Нагадаем, прамыя трансляцыі матчаў вядзе тэлеканал "Беларусь 5".