Азаранка і Сабаленка пазмагаюцца за выхад у фінал турніру ў Астраве

24 октября 2020

Адразу дзве беларускія тэнісісткі ў ліку чатырох прэтэндэнтак на перамогу на турніры ў чэшскай Астраве, прэстыжных спаборніцтваў, прызавы фонд якіх больш за паўмільёна долараў. Услед за Вікторыяй Азаранкай у паўфінал прабілася Арына Сабаленка, якая саступіла ў першым сэце іспанцы Сары Сарыбес-Торма, але затым узяла дзве партыі запар. Сённяшняя саперніца Сабаленкі - амерыканка Джэніфер Брэйдзі, пачатак у 13 гадзін. Азаранка ў 15 гадзін сустрэнецца з грачанкай Марыяй Сакары. "Беларусь 5" вядзе прамыя трансляцыі з кортаў Чэхіі.