Першы сумесны тытул лепшых тэнісістак Беларусі! Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка перамагаюць на турніры ў Берліне ў парным разрадзе. У фінальным паядынку наш дуэт справіўся з першымі сеянымі - амерыканкай Ніколь Мелічар і нідэрландкай Дэмі Схюрс. Саступіўшы ў першай партыі 4:6, Азаранка і Сабаленка ўзялі рэванш у другой - 7:5 і больш чым упэўнена справіліся з саперніцамі ў вырашальнай - 10:4.
Азаранка і Сабаленка ў пары згулялі ўпершыню за два гады. Зараз гэты тандэм рыхтуецца да Алімпійскіх гульняў у Токіа. І вынік на турніры ў сталіцы Германіі ўсяляе аптымізм перад галоўным стартам сезона.













