Азаранка і Сабаленка перамаглі на старце тэніснага парнага разраду US Open

3 сентября 2020
Дзве беларускія тэнісісткі паспяхова пачалі не толькі адзіночны турнір. Наша Вікторыя Азаранка і Сафія Кенін у матчы першага круга за паўтары гадзіны  перамаглі аўстралійскі дуэт Элен Перэс - Сторм  Сандэрс. А Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс усяго за 50 хвілін узялі верх над аўстралійска-амерыканскім тандэмам  Арына Радзівонава - Сабрына Сантамарыя - 6:2, 6:0.


Беларускае дэрбі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе


Ну і, вядома, чакаем сёння позна вечарам беларускае дэрбі нашых дзяўчат. Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка сустрэнуцца ў 1/32 фіналу адзіночнага разраду. Летась на старце ўсё таго ж US Open Арына Сабаленка была мацнейшай. Таксама сёння беларуска Вольга Гаварцова згуляе ў другім раўндзе з амерыканкай Слаан Стывенс. А заўтра Аляксандра Сасновіч у паядынку 1/16 фіналу паспрачаецца з прадстаўніцай Казахстана  Юліяй Пуцінцавай.