Азаранка і Сасновіч пачынаюць барацьбу ў адзіночным разрадзе на турніры на Мальёрцы

19 июня 2018

Барацьбу ў адзіночным разрадзе на турніры на Мальёрцы пачнуць сёння Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч. Апошняя ў гэтыя хвіліны пачынае паядынак супраць немкі Антоніі Лотнер, а Азаранка згуляе чацвёртым запускам на цэнтральным корце супраць Стэфані Фегеле. У парным разрадзе стартуе на турніры Арына Сабаленка. На Мальёрцы беларуска выступае разам з Веранікай Кударметавай.