Азаранка і Герасімаў згуляюць у Мельбурне заўтра

4 февраля 2021
Матчы спаборніцтваў у Мельбурне з удзелам Вікторыі Азаранкі і Ягора Герасімава перанесены на пятніцу. Прычынай для такога рашэння стаў дадатны тэст на каранавірус, які здаў адзін з работнікаў гатэля ў гэтым аўстралійскім горадзе. Існуе імавернасць, што многім тэнісістам прыйдзецца правесці па два матчы за суткі, паколькі ўжо на наступным тыдні стартуе Australian Open, першы ў годзе турнір Вялікага шлема.