"Аякс" і "Барселона" - у паўфінале Лігі чэмпіёнаў

17 апреля 2019

Крышціяну Раналду ўстанавіў чарговы рэкорд - 126 галоваў у Лізе чэмпіёнаў, але гэтага не хапіла, каб "Ювентусу" прайсці далей. Сустрэча завяршылася з лікам 2:1 на карысць гасцей. У паралельным супрацьстаянні "Барселона" была мацнейшай за "Манчэстэр Юнайтэд" 3:0. Чвэрцьфінальная стадыя футбольнай Лігі чэмпіёнаў сёння завершыцца двума матчамі: у англійскім супрацьстаянні "Манчэстэр Сіці", які ўступіў "Тотэнхэму" на выездзе 0:1, па суме дзвюх гульняў дома паспрабуе справіцца са "шпорамі" - пачатак прамой трансляцыі на "Беларусь 5" у 21:55. Паралельна "Порту" згуляе з "Ліверпулем". Нагадаем, у першай гульні мерсісайдцы перамаглі 2:0.