Аўстрыйскі Хахфільцэн рыхтуецца прыняць другі этап Кубка свету па біятлоне

8 декабря 2017

Сёння адкрыюць спаборніцкую праграму мужчыны. У 13:30 яны пабягуць спрынтарскую гонку на 10 кіламетраў. Нагадаем, у складзе беларускай мужчынскай каманды адбыліся змены. Замест Чапеліна і Бачарнікава выступяць Дарожка і Крыўко.

У жаночай камандзе змяненняў няма. Выйсці на старт рыхтуюцца пяць біятланістак. Дзяўчыны пабягуць у 16:15. Па выніках першага этапу Кубка свету ў агульным заліку Надзея Скардзіна на трэцяй пазіцыі. Дар'я Домрачава пакуль на 33-м месцы. Абедзве гонкі ў прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".