Авіярэйсам Абу-Дабі - Мінск на радзіму сёння вернуцца нашы алімпійцы

27 февраля 2018

У складзе дэлегацыі - біятланісты, у тым ліку алімпійскія чэмпіёнкі Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дзінара Алімбекава, а таксама гарналыжнікі, канькабежцы і лыжнікі. Разам са спартсменамі прыляцяць дадому медыцынская і адміністрацыйная групы. Паводле расклада, авіярэйс павінен прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск у 12:40.