Авангард за крок ад перамогі ў розыгрышы Кубка Надзеі

3 апреля 2014

Для гэтага омскім хакеістам дастаткова 5 красавіка дома трэці раз абыграць мінскае Дынама. Другі паядынак, які праходзіў на лёдзе Мінск-Арэны, зноў завяршыўся сухім паражэннем зуброў - 0:4. Адзначым, вароты амічоў абараняе 22-гадовы галкіпер Алег Шылін.