"Атрамітас" згуляў унічыю з лідарам чэмпіянату Грэцыі "Алімпіякасам"

9 февраля 2017

"Атрамітас" згуляў унічыю з лідарам чэмпіянату Грэцыі "Алімпіякасам" у матчы 1/4 фіналу Кубка краіны. Сустрэча завяршылася безгалявой нічыёй. Беларусы - галкіпер Андрэй Гарбуноў і паўабаронца Дзмітрый Бага - правялі ўвесь матч. Гульня ў адказ пройдзе 2 сакавіка.