"Атлетыка" - чэмпіён Іспаніі па футболе

23 мая 2021

Балельшчыкі "Атлетыка" захапілі Мадрыд. Напярэдадні "матраснікі" ў гасцявым матчы заключнага 38-га тура чэмпіянату Іспаніі па футболе з лікам 2:1 перайгралі "Вальядалід" і 11-ы раз у гісторыі выйгралі Ла Лігу. "Рэал", які з аналагічным лікам быў мацнейшы за "Вільярэал", заняў другое месца, усяго 2 балы саступіўшы новаспечаным чэмпіёнам.

На святкаванні перамогі "Атлетыка" загінуў 14-гадовы балельшчык каманды

Але радасць ад перамогі клуба была азмрочаная гібеллю 14-гадовага балельшчыка. Інцыдэнт адбыўся падчас святкавання на вуліцах Мадрыда. Непаўналетні ехаў у фургоне, высунуўшыся з акна. А на ўездзе ў паркінг стукнуўся галавой аб сцяну і атрымаў цяжкую траўму. Урачы не змаглі яго выратаваць. Клуб ужо выказаў спачуванні бацькам.